Дырэктарку фірмы «Ніка‑транс» з Ваўкавыска Людмілу Парэмскую, якую 7 ліпеня арыштавалі па справе Мікалая Аўтуховіча, адпусцілі са следчага ізалятара.

Пра гэта Свабодзе паведамілі супрацоўнікі фірмы. Спадарыня Парэмская ўжо ў мінулую суботу была на працоўным месцы, а сёння паехала ў камандзіроўку.

Мікалая Аўтуховіча, а таксама Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку арыштавалі 8 лютага і абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыска.

Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. З 16 красавіка прадпрымальнік трымае галадоўку, патрабуючы перадачы справы ў суд альбо вызвалення праз падпіску аб нявыездзе.

9 ліпеня з’явіліся звесткі, паводле якіх Мікалай Аўтуховіч нібыта фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гродзенскага аблвыканкама Саўчанку і намесніка міністра падаткаў і збораў Камянко.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0