Фота bild.de
Прагноз надвор’я ў Беларусі на 15—17 ліпеня.
Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у Беларусі 15 ліпеня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—18°C, днём плюс 24—29°C, па Брэсцкай вобласці месцамі да плюс 31°C.
У Мінску 15 ліпеня пераменная воблачнасць, без ападкаў. Раніцай слабы туман. Вецер ноччу слабы, днём паўднёва‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём плюс 26—28°C.
У наступныя двое сутак, 16—17 ліпеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 16‑га ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ноччу плюс 14—21°C, днём плюс 24—29°C, па паўднёвым усходзе да плюс 32°C.
17‑га ноччу месцамі, днём па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, з пераходам на паўночна‑заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 14—21°C, днём плюс 22—28°C, па паўднёвым усходзе да плюс 30°C.
У Мінску 16 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, у другой палове дня кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 16—18°C, днём плюс 27—29°C.