У Іране 15 ліпеня разбіўся пасажырскі самалёт, што ляцеў з Тэгерана ў Ерэван. Паводле ўдакладненых звестак, загінулі ўсе 168 чалавек (153 пасажыры + 15 членаў экіпажу). У тым ліку двое дзетак.

 Фота Reuters

Фота Reuters

Праз 15 хвілін пасля ўзлёту самалёт разваліўся на кавалкі ў паветры. Магчыма, прычынай катастрофы стаў пажар у адным з рухавікоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце знаходзіліся не менш за 40 армянаў, грамадзяне Расіі і Грузіі. Паведамляецца таксама, што загінула юнацкая зборная Ірана па дзюдо.

Самалёт, што належаў кампаніі Caspian Airlines, пацярпеў катастрофу ля горада Казвін, адбылося гэта ў 11.30 паводле мясцовага часу (10:00 паводле мінскага часу).

***

Іранская авіякампанія «Caspian Airlines» была заснаваная ў 1993 годзе. Самалёты кампаніі здзяйсняюць пералёты ў Абадан, Ахваз, Мехшэхр, Мешхед, Тэбрыз, Тэгеран, Будапешт, Дубай, Дамаск, Кіеў, Мінск, Ерэван. На 3 чэрвеня 2008 году авіяпарк кампаніі складаўся з 5 самалётаў: адзін McDonnell Douglas MD-82, чатыры Tу-154M.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?