У сераду беларускі форвард «Томі» Сяргей Карніленка вылецеў ў Санкт‑Пецярбург для праходжання медагляду.

Калі абследаванне скончыцца паспяхова, беларускі легіянер заключыць з «Зенітам» кантракт. Афіцыйныя асобы пецярбурскага клуба пакуль адмаўляюцца ад каментароў.

Тым часам кіраўніцтва «Томі» заяўляе, што чыніць перашкодаў 26-гадоваму беларусу не будзе. Томскі клуб трапіў у найскладанае фінансавае становішча, ад пачатку году гульцам там не плацяць заробак.

Карніленка - найлепшы бамбардзір «Томі». Ён у сёлетнім чэмпіянаце Расіі забіў за клуб шэсць мячоў з дзевяці, праведзеных клубам.

Пасля сыходу беларуса хто будзе забіваць мячы, задаецца пытаннем у сённяшнім нумары «Спорт‑Экспресс».

***

Сяргей Карніленка пачынаў кар'еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», потым тры сезоны правёў у мінскім «Дынама» (2001-2003), не здолеў замацавацца ў «Дынама» кіеўскім, досыць паспяхова гуляў ў днепрапятроўскім «Дняпры» (2005-2008), за які правёў 80 матчаў і забіў 23 галы. У «Томь» перайшоў у жніўні мінулага году.

За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 30 матчаў (9 мячоў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0