Каталонскі клуб гатовы развітацца з паўабаронцам зборнай Беларусі Аляксандрам Глебам. Пра гэта піша сёння «Спорт‑Экспресс».

Газета зазначае, што ў наступны панядзелак каманда выходзіць з адпачынку, і яе галоўны трэнер Хасеп Гвардыёла спадзяецца з першага дня міжсезоння працаваць з тымі, на каго хоча разлічваць.

Пры гэтым клуб гатовы развітацца з гульцамі, якім з аб’ектыўных прычын будзе складана прабіцца ў асноўны склад. Сярод іншых у іх ліку Гуд’ёнсэн, Глеб, Касэрэс і малады Педрыта, якога гатовы аддаць у арэнду.

У другой палове дня 16 ліпеня з'явілася інфармацыя, што беларус на год будзе аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру» з правам яго далейшага выкупу.

Маўляў, «Барселона» і «Інтэр» дасягнулі паміж сабой пагаднення.

Глядзі таксама:
Глеб: Планую застацца ў «Барселоне» да зімы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0