У рацэ Ведрыч каля вёскі Салтанава Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці патанулі двое малалетніх хлопчыкаў 5 і 6 гадоў. Дзеці былі стрыечнымі братамі.
Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, целы дзяцей пакуль не знойдзеныя. Глыбіня ракі ў месцы здарэння складае ад аднаго да двух метраў, бераг абрывісты.