Пра Мікалая Аўтуховіча ў Ваўкавыску часта кажуць, як пра фундатара: ён дапамагаў дзіцячым дамам, храмам, асобным людзям даваў сродкі на медыцынскія аперацыі, уважліва ставіўся да тых, хто звяртаўся да яго па дапамогу.

Пра гэты добра ведае ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Кавальчук:

«Я ведаю, што гэта адзін з нямногіх прадпрымальнікаў, які дапамагаў амаль усім, хто да яго звяртаўся.

І адукацыі, і Таварыству аўганцаў, і тым, хто з хваробамі ішоў… Чалавек, які сам зарабіў гэтыя грошы, іх не шкадаваў для іншых. Яго нельга было назваць жлабом…».

Узгадвае былая дырэктарка Ваўкавыскага дзіцячага дома Людміла Паўлючык:

«Вось ўявіце сабе, што трэба везці дзіця ў мінскі аэрапорт. Давезці няма чым, ніхто не хоча напружвацца, нікога гэта не цікавіць.

Тэлефаную да Аўтуховіча, ён адразу на гэта рэагуе і дапамагае падвезці. А для нас гэта былі шалёныя сродкі.

Да 1 верасня патрэбныя, да прыкладу, контурныя карты дзецям, а іх табе ніхто не купіць, бо усім грошы патрэбныя, а Аўтуховіч купляў. Ішла ў магазін набірала, праўда, ён кантраляваў, бо хацеў ведаць, што дзецям купляюць. Аўтуховіч любіў адрасную дапамогу. А я заўсёды ведала, што кожны верасень, калі ў мяне нечага няма, то іду да Аўтуховіча — ён не адмаўляў».

Радыё Свабода

Глядзі таксама:
Аўтуховіч спыняе працяглую галадоўку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0