Фота Радыё Свабоды

Фота Радыё Свабоды

Ня ўся беларуская культура ствараецца ў Менску. Намаганьнямі маладэчанскага краязнаўцы Міхася Казлоўскага ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшла кніга Віктара Вальтара, беларускага літаратара першай паловы ХХ стагоддзя з Латвіі.

Туды ўвайшлі ўсе знойдзеныя дагэтуль празаічныя і паэтычныя творы гэтага таленавітага, але пакуль малавядомага ў Беларусі творцы. Шкада толькі, што наклад выданьня складае ўсяго 300 асобнікаў.

Адметна, што працаваў над кнігай чалавек, што займаецца беларускімі дасьледаваньнямі аўтаномна ад сталічных асяродкаў. Міхась Казлоўскі штогод ладзіць канфэрэнцыі, прысьвечаныя той ці іншай постаці беларускае культуры, з пачатку 2000‑х гадоў выпускае якасны і шматстаронкавы краязнаўчы часопіс «Куфэрак Віленшчыны», а таксама кніжную сэрыю.

Кніжка Вальтара стала ўжо 13‑м (!) выданьнем у Бібліятэчцы «Куфэрка».

Сярод іншых куфэркаўскіх кніжак — дасьледаваньне пра знанага беларускага дзеяча міжваеннага часу Адольфа Клімовіча ды зборнік літаратуры Маладэчаншчыны.

Працуе маладэчанскі краязнаўца амаль самотна, бяз жадных грантаў дый абапіраючыся на дапамогу толькі невялічкага кола сяброў.

Сяргей Богдан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0