Двое забойцаў пухавіцкага падпальшчыка, магчыма, ужо амніставаныя. Учора іх наведаў начальнік ізалятара часовага ўтрымання. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў Жыткавіцкім РАЎС.

Супрацоўнік Жыткавіцкага РАЎС: «Начальнік ізалятара часовага ўтрымання сёння ездзіў туды ў вёску і сказаў, што яны ў нас адзначаліся і іх відаць цалкам апраўдалі».

А вось сам начальнік ізалятара пацвердзіў, што ездзіў да іх з праверкай, але ад далейшых каментароў пакуль адмовіўся.

Нагадаем, двое жыхароў вёскі Пухавічы Сяргей Аліферовіч і Ігар Макарэвіч (на здымку) былі асуджаныя адпаведна на 5 і 3 гады пазбаўлення волі
з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму за забойства свайго аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога падазравалі ў падпалах.

9 ліпеня Аляксандр Лукашэнка памілаваў 21 асуджанага да пазбаўлення волі, аднак, ці патрапілі ў гэты лік Аліферовіч і Макарэвіч, дакладна не было невядома.

Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0