Дыскаграфія: Песні як жыццё. Лепшае і невядомае, БМА‑груп, 2009.

Нешта зарана спісалі Камоцкага — складанка яго спеваў выйшла ў серыі «Беларускі музычны архіў». Такога дыску вой як не ставала. Частка альбомаў Алеся так і засталася самвыдатам, іншыя сталі рарытэтам.

Тут сабраныя спевы розных часоў, на вершы Караткевіча, Багдановіча, Барадуліна, Жылкі ды ўласна Камоцкага. Увогуле, у гэтым дыску тры розныя Камоцкія.

Першы, найбольш вядомы і блізкі тым, каму цяперака за сорак, — з гітараю. Другі — імпазантны шансанье ды з ансамблем (шкада, няма зусім новага Камоцкага — басановістага). Трэці — і не Камоцкі зусім, а яго ўвасабленні: на словы выканаўцы пяюць Вайцюшкевіч, Стэфан і нават Лісіцкая з Грыбалёвай («Мурку» з «Батлейкі», шкада, сюды не ўключылі).

Поўнае ўяўленне пра гэтую асобу дыск «Песні як жыццё» не здольны даць, але нейкія штрыхі да партрэту — цалкам імаверна.

Не стае разынкі, якая выкарыстоўваецца якраз у дысках гэтай серыі — проста голасу творцы, якому прысвечаная праграма.
Але дыск не будзе лішнім нават тым, хто ведае на памяць «Просьбу», «Сані» і «Зорку босую».

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0