«Барселона» пагадзілася выплаціць міланскаму «Інтэру» 40 мільёнаў еўра і аддаць форварда Самюэля Это’о і паўабаронцу Аляксандра Глеба за форварда міланскай каманды і зборнай Швецыі Златана Ібрагімавіча,

паведамляе АР са спасылкай на іспанскія СМІ.

Пра пераходы дамовіліся ўчора прэзідэнты двух клубаў. Глеб будзе гуляць у «Інтэры» на правах гадавой арэнды.

Такім чынам у серыі А італьянскага чэмпіянату будуць сёлета гуляць ажно тры беларусы:

апроч Глеба, за «Кальяры» заяўлены Міхаіл Сівакоў, прадоўжыў кантракт з навічком элітнага дывізіёна «Бары» Віталь Кутузаў.

Спорт-Экпресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?