Супрацоўнікі Жодзінскай міліцыі затрымалі актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі усяго толькі за спробу раздаць газеты ля прахадной «БелАЗа».
У пастарунку міліцыі знаходзяцца Уладзімір Казак, Аляксандр Сергіенка, Сяргей Клюеў, Аляксандр Сцепаненка, Раман і Аляксей Багдановічы.
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў пастарунак не трапіў. Ён распавёў, што прыехаў адмыслова на «БелАЗ», каб раздаць рабочым інфармацыйныя матэрыялы: «Новую газэту» і брашуры пра антыкрызісныя захады, якія прапануюць прадстаўнікі дэмакратычнага руху.
Анатоль Лябедзька паведаміў, што 14 супрацоўнікаў міліцыі і КДБ чакалі актывістаў каля прахадной, каб не дапусціць распаўсюду літаратуры сярод рабочых.