З ініцыятывай назваць вуліцу ў гонар былога міністра замежных справаў СССР Андрэя Грамыкі выступіў беларускі МЗС.

Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Петрышэнка на навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю са дня нараджэння гэтага савецкага дыпламата.

Менавіта дзякуючы дыпламатычнай мудрасці Андрэя Грамыкі Беларусь з'яўляецца адным з заснавальнікаў ААН, уважае Ігар Петрышэнка.

У сваю чаргу пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што Андрэй Грамыка з'яўляецца адной з самых яскравых і прыкметных велічынь у сусветнай дыпламатыі XX стагоддзя.

Адзначым, што Грамыка быў служакам імперыі, не Беларусі.

На думку гісторыка Анатоля Грыцкевіча, Грамыка быў адданым савецкім функцыянерам, але Беларусь для яго нічога не значыла, і шанаваць ягонае імя ў Беларусі няма сэнсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?