Новы міністр культуры Беларусі Павел Латушка «не ўяўляе Міністэрства культуры без беларускай мовы».

Аб гэтым ён заявіў, калі адказваў на пытанні дэлегатаў V з’езда беларусаў свету, што прайшоў 18—19 ліпеня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры.

Латушка быў прызначаны на пасаду міністра культуры 4 чэрвеня ўказам прэзідэнта. Дагэтуль ён займаў пасаду пасла Беларусі ў Польшчы.

Паводле слоў міністра, асабіста для яго «беларуская мова з’яўляецца прыярытэтнай».

«У асноўным у Міністэрстве культуры мы будзем весці справаводства на беларускай мове і, такім чынам, пастараемся падаваць прыклад астатнім міністэрствам і ведамствам», — сказаў Латушка.

Пры гэтым ён заявіў, што не лічыць магчымым наданне беларускай мове статусу адзінай дзяржаўнай цяпер. «Гэта пытанне не рэвалюцыйнае. Мы павінны паступова прыходзіць да таго, каб беларуская мова стала асноўнай мовай зносінаў. Загадам такія пытанні не вырашаюцца», — перакананы міністр.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0