Пасля таямнічай гібелі дзевяці малых блакітных пінгвінаў (Eudyptula minor) на працягу апошніх двух тыдняў на тэрыторыі нацыянальнага парку недалёка ад Сіднэя (Аўстралія), ўлады нанялі дзвюх прафесійных снайпераў ахоўваць пазасталых птушак з гэтай калоніі.

Снайперы ўжо пачалі начное патруляванне тэрыторыі і атрымалі дакладныя інструкцыі наконт таго, як яны павінны дзейнічаць у розных сітуацыях.

Акрамя іх, патруляванне ў цёмны час сутак (калі птушкі апынаюцца ў найбольшай небяспецы) ажыццяўляюць некалькі валанцёраў.

Галоўнымі падазронымі ў забойстве гэтых самых маленькіх у Свеце пінгвінаў (іх рост каля 40 см і вага не большая за 1 кг) ёсць бадзяжныя сабакі і лісы.

Каб павялічыць шанцы на вынішчэнне пінгвініх забойцаў, дадаткова былі расстаўлены лавушкі.

Сэллі Бэйрнс са Службы паркаў і дзікай прыроды Новага Паўднёвага Ўэльсу ўпэйнены, што так ці інакш у людзей атрымаецца прыпыніць далейшыя знікненні пінгвінаў.

birdwatch.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0