19 ліпеня каля в. Чырвонае Львоўскай вобласці прайшлі ўрачыстасці з нагоды 65‑й гадавіны баёў дывізіі СС «Галіччына».

Таксама была праведзена рэканструкцыя баёў падчас вайны на месцы г.зв. «Бродаўскага катла».

Удзельнікі ўрачыстасцяў правялі цырымонію перапахавання байцоў «Галічыны». Былі прысутныя і ветэраны дывізіі.

З пачаткам ліпеня 1944 г., калі нямецкія часткі ледзь стрымлівалі прасоўванне савецкіх войскаў, пад Броды перакінулі Украінскую дывізію СС «Галіччына».

Сфармаваная ў 1943 г. з украінцаў‑галічан, дывізія заняла найбольш небяспечны участак фронту ў тым раёне. Падчас баёў «Галіччына» і восем нямецкіх дывізій трапілі ў атачэнне, г.зв. «Бродаўскі кацёл». Толькі чацвёртай частцы байцоў удалося вырвацца з атачэння.

Украінскія нацыяналісты разглядаюць дывізію як вымушаную форму змагання за незалежнасць Украіны ва ўмовах, калі краіна апынулася між молатам і кавадлам. Для саветаў фармаванне было сімвалам калабарацыі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў з нацыстамі.

Дывізія ў канцы вайны здалася саюзнікам, яе байцоў разглядалі як ваеннапалонных, а не як ваенных злачынцаў. Ваякі «Галіччыны» склалі ядро ўкраінскай палітычнай эміграцыі пасля вайны.

МБ;інф. gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0