Самыя танныя тавары і паслугі ў Еўропе — у Македоніі, самыя дарагія — у Даніі. Такія звесткі абнародавала статыстычнае агенцтва Eurostat.

Так, у Македоніі цэны на 53% ніжэйшыя за сярэднія па Еўропе, а ў Даніі ўзровень спажывецкіх цэн вышэйшы за сярэднееўрапейскія на 41%.

У ліку самых дарагіх краін Еўропы названыя таксама Нарвегія і Швейцарыя, дзе паказчык спажывецкіх цэн на 39 і 30% вышэйшы за сярэднееўрапейскі.

З дзяржаў ЕС самыя танныя тавары і паслугі — у Балгарыі, дзе спажывецкія цэны ніжэйшыя за сярэднееўрапейскія на 49%.

Eurostat даследаваў 37 краін: 27 дзяржаў ЕС, тры краіны — кандыдаты ў ЕС (Турцыя, Харватыя, Македонія), а таксама краіны — члены Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (Ісландыя, Нарвегія, Швейцарыя), Албанію, Боснію і Герцагавіну, Сербію, Чарнагорыю. Статыстычнае агенцтва параўнала 2,5 тыс. найменняў тавараў і паслуг.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0