«Парк Юрскага перыяда» разбамбілі метэарыты, а яго жыхары разбегліся па вуліцах горада.
Прынамсі такое ўражанне складаецца ад прагляду «малых архітэктурных формаў” – выразаных з каменя і дрэва жывёлы, птушак і нават слімака.
Флегматычны бегемот на Мянжынцы.
Мілы такі дыназаўрык у раёне рэстарана Ясень.
Мянжынскі Джокер.
Свіння, што паўзе.
Свіння-турыст.
Папугай на шухеры.
Вінні-Пух.
Ружовы бегемот.
Абкураная птушка.