«Зорны» сезон пачынаецца сёння, яго адкрывае метэорны паток дэльта‑Акварыды, які прадоўжыцца да 30 жніўня.

Ён прынясе на Зямлю да 20 метэораў у гадзіну. У ліпені‑жніўні аматараў незвычайных астранамічных з’яваў чакае таксама найбольш значны і відовішчны метэорны дождж года Персеіды. У гэты час у гадзіну можна будзе пабачыць, на бязхмарным небе, да 100 знічак у гадзіну.

Самымі зорнымі будзе ноч 30 ліпеня (максімум дэльта‑Акварыд) і 12 жніўня (пік Персеідаў).

Каб лепш было бачна, пажадана выйсці на адкрытае месца, як мага далей ад гарадскіх агнёў і ілюмінацыі.

Наступны сезон касмічных дажджоў пачнецца ў кастрычніку, але такой інтэнсіўнасці, як у жніўні, не будзе. Жнівень — самы зорны месяц году.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0