Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС) 30 верасня правядуць рэспубліканскі дзень інфармавання насельніцтва аб сацыяльна‑эканамічнай сітуацыі ў краіне і аб Антыкрызіснай платформе.

Адпаведнае рашэнне прынята 22 ліпеня на пасяджэнні прэзідыума палітсавета АДС.

Як паведаміў БелаПАН лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, дэмакратычныя сілы будуць падаваць заяўкі на правядзенне ў гэты дзень 500—700 пікетаў у абарону сацыяльных правоў насельніцтва.

Акрамя таго, у кастрычніку АДС плануюць правесці нараду з удзелам рабочых. «Нам будзе цікава пачуць іх водгукі аб нашай дзейнасці, даведацца пра рэакцыю на змест Антыкрызіснай платформы АДС. Таксама плануем абмеркаваць пытанне наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння дэмакратычных сіл з рабочымі», — сказаў Лябедзька.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0