Затрыманы злачынца, які збіў 43‑гадовую жыхарку Слоніма ў суботу. Жанчына накіроўвалася на дачу ў бок вёскі Чамяры.

Маладзён, які ішоў ёй насустрач, раптоўна выламаў штыкеціну з прыпынку і пачаў збіваць жанчыну.

Як паведамляе ГУУС Гродзенскага аблвыканкама, цягам дзяжурных сутак супрацоўнікам Слонімскага РАУС удалося ўстанавіць асобу злачынцы.

Ім аказаўся непаўналетні вучань каледжа. Ён вяртаўся з вясковай дыскатэкі, калі сустрэў жанчыну.

Уначы ён таксама выбіў шкло ў краме і спрабаваў туды ўлезці, але здзейсніць злачынства перашкодзілі краты ў сельмагу. Яму пагражае пакаранне артыкуле 339 частцы 3 «Асабліва злоснае хуліганства», якое прадугледжвае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення свабоды.

ВЖ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0