Крэдытаванне насельніцтва ў замежнай валюце ў Беларусі прыпыняецца да 1 студзеня 2011 г.
Гэта прадугледжана пастановай Нацбанка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка.
Там таксама падкрэслілі, што забарона распаўсюджваецца толькі на выдачу крэдытаў фізічным асобам.
Індывідуальных прадпрымальнікаў і прыватныя унітарныя прадпрыемствы гэта не тычыцца. Прадпрымальнікі па‑ранейшаму могуць браць крэдыты ў замежнай валюце.
Ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка таксама ўдакладнілі, што дакумент пакуль не завізіраваны, але ўжо прайшоў узгоднены ў Мінюсце. Ён уступіць у сілу на наступным тыдні.
0
0
0
0
0
0