Паміж прадстаўнікамі грамадскасці і адміністрацыяй гэтага раёна Мінска дасягнута пагадненне: з 1 верасня ў школах Курасоўшчыны ў малодшых класах уводзяцца заняткі па выхаванні цвярозасці ў падрастаючага пакалення.
Заняткі будуць праводзіцца паводле методыкі, распрацаванай Леанідам Смірновым.
«На жаль, Леанід Юр'евіч да гэтага дня не дажыў, паведаміў прадстаўнік антыалкагольнай ініцыятывы Леанід Скарабагаты. – Але гэта нас не спыніць».
Як паведамлялася раней, жыхары Курасоўшчыны падрыхтавалі праект захадаў, скіраваных на зніжэнне п'янства ў раёне.
Праект быў накіраваны ў розныя дзяржаўныя ўстановы. Колькі дзён таму паступілі адказы з Міністэрства адукацыі і Міністэрства гандлю. Мінадукацыі паведамляе, што гатова разгледзіць гэты досвед для выкарыстання ва ўстановах адукацыі ўсёй краіны. Мінгандлю прапануе сваю дапамогу ў зніжэнні п'янства шляхам фармавання грамадскай думкі.
0
0
0
0
0
0