У чацвер вечарам у другой палове дня беларуская сталіца ператварылася ў паўночную Венецыю. У выніку моцнай залеву сям‑там вышыні вады даходзіла да метра.

Найбольш дасталося вуліцы Няміга, дзе спыніліся тралейбусы, і часткова транспарт. Выратавальнікам МНС нават давялося ратаваць 56 пасажыраў тралейбуса ды маршруткі.

Больш чым на гадзіну быў перарваны матч 2‑га кваліфікацыйнага раўнду Кубку Еўропы паміж МТЗ‑РІПА і данецкім «Металургам», што праходзіў на стадыёне «Трактар». Дрэнажная сістэма не магла даць рады колькасці вады, і на стадыёне ўтварыліся вялікія лужыны.

Не першы раз Мінск патанае ў вадзе, але калектарная сістэма бяссільная перад катаклізмамі прыроды.

Сёння, у пятніцу, таксама сіноптыкі прагназуюць моцныя залевы, град, узмацненне ветру да 24 м/с. Удзень у сталіцы слупок тэрмометра ўзнімецца да 31 градуса цяпла, на Гомельшчыне будзе да +34.

Фота tut.by і СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0