РУП «Мінск Крышталь» упершыню ў Беларусі пачало разліў высакаякаснага шатландскага віскі. Пра гэта паведаміла прэс‑служба канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Разліў ажыццяўляецца ў бутэлькі 0,2 і 0,7 літра. Запланаваны аб’ём вытворчасці на 2009 год — 5.000 дал.

У Беларусі будуць разліваць прадукцыю вядомых шатландскіх віскікурняў Inver House Distillers Ltd. і Glasgow Whiski Limited, утвораных больш як паўстагоддзя таму.

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінск Крышталь» — найстарэйшы і самы буйны ў Беларусі вытворца лікёра‑гарэлачных вырабаў. На прадпрыемстве працуе 630 чалавек. Завод штогод вырабляе больш за 4 млн. дал лікёра‑гарэлачных вырабаў 48 найменняў і 1,8 млн. дал этылавага збожжавага рэктыфікаванага спірту, у тым ліку і самых высакаякасных у Беларусі відаў «Люкс» і «Крышталь Супер Люкс». У 2000 годзе заводу быў уручаны сертыфікат СТБ ІСО 9001, в 2003‑м — экалагічны сертыфікат адпаведнасці СТБ ІСО 14001.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0