24-26 ліпеня ў Івянцы адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Сёлета яе ўдзельнікі будуць разважаць на тэму сакрамэнтаў хросту і канфірмацыі. Адбудзецца таксама перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі.

Мэта перэгрынацыі — адраджэнне малітоўнага і сакрамэнтальнага жыцця ў парафіяльных супольнасцях і ў асабістым жыцці кожнага чалавека.

У праграме сустрэчы ў Івянцы запланаваны святая Эўхарыстыя, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, катэхеза, сведчанні ўдзельнікаў, а таксама выступленне знакамітых хрысціянскіх музычных калектываў з Польшчы «Arka Noego» i «2 Tm 2, 3» («Tymoteusz»).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў распачынаецца 24 ліпеня ў 15.00. Праграма малітоўнага мерапрыемства распачнецца ў гэты ж дзень а 18.00.

Нагадаем, што ў мінулым годзе сустрэча моладзі ў Івянцы была прымеркавана да 23-га Сусветнага дня моладзі, кульмінацыя якога адбылася ў Сіднэі (Аўстралія). Моладзь, што ў тыя дні сабралася ў Івянцы, мела магчымасць злучыцца з папам Бенэдыктам XVI і ўдзельнікамі Сусветнай сустрэчы моладзі ў Сіднэі праз тэлемост з дапамогай спутнікавай сувязі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?