Адразу некалькі землятрусаў у розных канцах планеты зафіксавалі сейсмолагі за апошнія суткі, паведамляе РІА «Новости».

Два землятрусы адбыліся ў чацвер на поўначы Прыамур’я. Сіла першага склала 2 балы. Менш чым праз гадзіну падземныя штуршкі паўтарыліся, аднак гэтым разам яны былі мацнейшыя — 3 балы.

А 6-й раніцы паводле мінскага часу спецыялісты зафіксавалі землятрусы ў Тыбеце (5,6 бала) і на захадзе Нямеччыныі, побач з адным з найбольш эканамічна развітых гарадоў — Дзюсельдорфам (3,5 бала). Інфармацыя пра ахвяры і разбурэнні пакуль не паступала.

Пазней быў зафіксаваны яшчэ адзін землятрус — гэтым разам у Сіньцзян‑Уйгурскім аўтаномным раёне на паўночным захадзе Кітаю. Сіла штуршкоў даходзіла да 4 балаў. Паводле звестак мясцовых сейсмічных службаў, падземныя штуршкі сілай звыш трох балах працягваюцца ў рэгіёне з 21 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0