Гродзенскія даішнікі вырашылі весці прафілактыку ДТЗ сярод насельніцтва з дапамогай самых запатрабаваных насельніцтвам прадуктаў — батонаў, каўбасы і гарэлкі.

Такім чынам, гарадзенскія прадукты з гэтага часу заклікаюць спажыўцоў выконваць правілы дарожнага руху.

Да прафілактычнай акцыі падлучыліся Гродзенскі хлебазавод, ААТ «Малочны Свет», ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», ААТ «Гродзенскі лікёрагарэлачны завод «Nemanoff».

Выпушчаны першыя партыі батонаў, малака, кефіру і гарэлкі ў упакоўцы (бутэльцы), на якой намаляваныя каляровыя лагатыпы бяспекі руху.

Так, пляшка гарэлкі зараз заклікае кіроўцу «Выпіў — не садзіся за руль», а батон і малочныя прадукты нагадваюць, які з сігналаў святлафора дазваляе рух.
Наперадзе — выпуск вараных каўбас «Школьная» і «Малечы», на абалонцы якой будзе таксама светлафор, які заклікае пераходзіць вуліцу толькі на зялёнае святло.

У Дзяржаўтаінспекцыі плануюць, што лагатыпы ДАІ на ўпакоўцы хадавых тавараў стануць сталымі. Толькі батонаў «Ладачка» гарадзенскі хлебазавод вырабляе 1 млн. у месяц, таму пачатая інфармацыйна‑прафілактычная і адначасова іміджавая кампанія не можа не быць эфектыўнай, лічыць часовы выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ.

У будучыні на ўпакоўцы тавараў могуць з’явіцца і іншыя лагатыпы ДАІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?