Пояс, які зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, унесенай у нацыянальны рэестар, быў выстаўлены на аўкцыён антыкварна-аўкцыённым домам «Парагіс». Стартавы кошт склаў 80 тыс. даляраў ЗША, арыенціровачны продажны — 300—400 тысяч. Аднак ахвочых набыць нацыянальную рэліквію, якую князю Вітаўту нібыта падараваў крымскі хан Хадж-Гірэй і якую спэцыялісты ставяць у адзін шэраг з крыжом Эўфрасіньні Полацкай, не знайшлося.

Права на валоданьне такімі прадметамі маюць і дзяржава, і фізычныя, і юрыдычныя асобы. Бязь ведама Міністэрства культуры пояс нельга вывезьці з краіны, а пакупнік абавязаны на працягу месяца зарэгістравацца як новы ўласьнік прадмета.

Невядома, ці будзе выстаўляцца пояс на аўкцыёне 25 сьнежня. Яго можна пабачыць на перадаўкцыённай выставе (Дзяржаўны тэатар беларускай драматургіі).

Скарб зь ім быў адшуканы ў 1994 годзе каля вёскі Літва Маладачанскага раёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?