25 ліпеня спаўняецца чвэрць стагоддзя, як памёр Уладзімір Караткевіч. Пісьменніку было тады толькі 53. Як па‑іншаму магла б пайсці беларуская гісторыя 90‑х, калі б быў жывы яго бурлівы талент!

Пахаванне Уладзіміра Сямёнавіча стала першай значнай спантаннай патрыятычнай акцыяй у пасляваеннай Беларусі. Успамінае сябар пісьменніка Адам Мальдзіс:

— 26 ліпеня 1984 году я зрабіў запіс: «Учора ў чатыры гадзіны раніцы памёр Валодзя. Страта, якую не пакрые ніхто ніколі. Толькі пасля смерці надаецца яму належнае…». Яго пахаванне прайшло, як мне здавалася, спакойна. Ніякага супраціву з боку ўладаў не было. Прыйшло шмат людзей, менш, праўда, чым пазней прыйдзе на развітанне з Быкавым. Але гэта ўжо будуць іншыя маштабы свядомасці. Людзі, якія прыйшлі да Караткевіча, былі кансалідаваныя. Гэта было першае настолькі шматлюднае пахаванне. Ішлі не ад таго, што была разнарадка. Усе ішлі самі. Прыязджалі нават з дальніх гарадоў Беларусі.

Дарэчы, да 80‑годдзя з дня нараджэння пісьменніка помнік яму можа паўстаць ва Украіне.

Сяргей Макарэвіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0