Сотні машын былі затопленыя сёння падчас залевы ў Мінску. «НН» пацікавілася, якія наступствы чакаюць уладальнікаў аўтамабіляў. На пытанні адказалі ў аўтацэнтры «Мультымотарс».

«Наша Ніва»: Чым пагражае поўнае пагружэнне машыны ў ваду і ці мажліва пасля яе адрамантаваць?

Супрацоўнік аўтасервісу: Пагружэнне машыны ў ваду звычайна выклікае гідраўдар і няспраўнасць электрычных блокаў, таксама пасля ўзнікае карозія. Адрамантаваць такую машыну можна, але ступень рамонту залежыць ад ступені пашкоджання машыны.

«НН»: Як выявіць затопленую машыну?

— Трэба падняць дывановае пакрыццё: там павінны быць сляды ад вады, таксама візуальна ацаніць якасць праводкі, правесці кампутарную дыягностыку, але дакладна ўстанавіць факт таго, што машына была залітая вадой можа толькі разабраўшы машыну цалкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?