Напярэдадні перавыбараў лідэр кіруючай Партыі камуністаў прызначыў віцэ-прэм’ерам краіны, адказным за сілавыя ведамствы, Юрыя Рошку. Рошка ўзначальвае Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю Малдовы (ХДНП), пераемніцу Народнага Фронту краіны.

Рошка — палітык, які зрабіў сабе імя на радыкальна антырасейскай рыторыцы.

На красавіцкіх выбарах ХДНП упершыню не пераадолела выбарчага бар’еру. Большасць яе выбарцаў перацяклі да навейшае Ліберальнае партыі, што спалучае нацыянальныя лозунгі з праеўрапейскай пазіцыяй. 30-гадовы лідэр лібералаў Дорын Кіртаакэ перамог на выбарах у мэры Кішынёва.

У красавіку камуністы сабралі 50% галасоў, а тры правыя і цэнтрысцкія партыі — каля 33%. Гэтага было досыць, каб блакаваць абранне прэзідэнта ў парламенце. Паводле малдаўскай канстытуцыі, за прэзідэнта мусіць быць пададзены 61 голас, а камуністы атрымалі толькі 60 і не знайшлі саюзніка.

8 красавіка 2009 году — на наступны дзень пасля беспарадкаў у Кішынёве — лідэр ХДНП выступіў з заявай, што бунт 7 красавіка быў арганізаваны Расеяй.

Найбліжэйшы дарадца прэзідэнта Малдовы Марк Ткачук у прыватных размовах таксама выказаў думку, што за беспарадкамі стаялі сілы як з Румыніі, так і з Расіі, а таксама міжнародныя арганізацыі, звязаныя з ЗША. Румынія зацікаўленая ў далучэнні Малдовы, тады як Расія разлічвае ў выпадку такога кроку атрымаць легітымныя падставы для змянення пасляваенных межаў і анексіі Прыднястроўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?