Знакаміты перакладчык Сяргей Сматрычэнка апавядае пра сваё падарожжа ад Скандынавіі да Альпаў з дапамогай каўчсёрфінгу.

Начоўкі меркаваліся ў Стакгольме, Капенгагене, Гамбургу, Амстэрдаме, Брусэлі, Страсбуры, Цюрыху і Мюнхене, знойдзеныя яны былі пераважна праз каўчсёрфінг, то бок задарма. Натуральна, я ўлічваў магчымасць недаезду ў пэўны дзень у пэўнае месца, на гэты выпадак у нас былі дыванкі і спальнікі. Але па прыбыцці ў аэрапорт Стакгольм Скаўста мы не знайшлі нашага багажа, яго папросту не даставілі, што асабліва мяне, мякка кажучы, расстроіла і я да абеду наступнага дня не мог вырашыць, што рабіць, ці не лепш застацца і чакаць рэчаў да ўпору - але тады паляцеў бы ўвесь графік. Некаторыя ведаюць, які я бываю, калі я ў стрэсе і не ў гуморы, таму маім спадарожніцам не зайздрошчу і не здзіўляюся, што адна з іх, угаварыўшы мяне ўсё ж ехаць — а з рэчаў у мяне было толькі лёгкае адзенне на сабе...

(Для чайнікаў: каўчсёрфінг (couchsurfing) — спосаб вандравання, пры якім падарожныя спыняюцца ў людзей, кантакты якіх яны знаходзяць праз Інтэрнэт. Існуе, напрыклад, вось такі сайт для гэтага).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?