У Магілёве прайшоў Форум няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Магілёўшчыны. 84 дэлегаты ад няўрадавых арганізацыяў ухвалілі распрацаваны Асамблеяй НДА праект Канцэпцыі разьвіцьця Грамадзянскае супольнасьці.

Грамадзкія актывісты рэгіёна выказалі сваё стаўленьне да ініцыяванай ЭЗ праграмы «Ўсходняе партнэрства». Эфэктыўнае беларуска‑эўрапейскае супрацоўніцтва магчымае толькі пры «наяўнасьці грамадзкага кантролю». Арганізацыя такога кантролю зьяўляецца прыярытэтнай задачай для рэгіянальных структураў грамадзянскае супольнасьці на бліжэйшы час, мяркуюць падпісанты заявы.

«Галоўным вынікам сустрэчы сталася дэманстрацыя еднасьці дэмакратычных арганізацыяў рэгіёну», — мяркуе сябар Рады Магілёўскай абласной Асамблеі НДА Віталь Васількоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?