За трое апошніх сутак у асобных раёнах Гомельскай вобласці выпала ад 50% да 2 месячных нормаў ападкаў,

паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Гомельскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Працяглыя моцныя дажджы былі адзначаныя ў Гомелі, Жлобіне, Чачэрску, Мазыры, Светлагорску, Хойніках.

Максімальныя значэнні зарэгістраваныя ў Жлобіне і Чачэрску, дзе з 24 па 26 ліпеня выпала 1,5 ‑2 месячныя нормы ападкаў.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, сёння да канца для ў вобласці захаваецца дажджлівае надвор’е, чакаецца ўзмацненне ветру да 15—20 метраў за секунду.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0