За мінулыя выхадныя ў Беларусі ў ДТЗ загінула восем чалавек, у тым ліку адно дзіця, паведамілі ва Упраўленні ДАІ МУС.

У Ваўкавыску 31‑гадовы мясцовы жыхар, кіруючы аўтамашынай «Мазда», учыніў наезд на трохгадовага хлопчыка, які ад атрыманых траўм памёр у бальніцы.

25 ліпеня ў Лідскім раёне каля дзвюх гадзін ночы 26‑гадовы вадзіцель, кіруючы аўтамабілем «Нісан», учыніў наезд на двух веласіпедыстаў (мужчыну і жанчыну), якія рухаліся па правым краі праезнай часткі. Ад атрыманых раненняў абодва веласіпедысты памерлі на месцы ДТЗ.

26 ліпеня на аўтадарозе Мінск — Мікашэвічы ў 11.25 30‑гадовы вадзіцель «Вольва», рухаючыся з боку Салігорска ў бок Слуцка, пры выкананні абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з матацыклам «Ямаха», якім кіраваў 33‑гадовы мужчына. У выніку сутыкнення абодва вадзіцелі памерлі на месцы, а пасажыры «Вольва» — жонка вадзіцеля і аднагадовы сын — былі шпіталізаваныя. Дзіця перавозілася без спецыяльнай прылады.

Паводле звестак Сусветнай арганізацый аховы здароўя, выкарыстанне дзіцячых аўтамабільных крэслаў у выпадку ДТЗ дазваляе знізіць колькасць гібелі малых дзетак на 71%, старэйшых дзяцей — на 54%.

Усяго за выхадныя адбылося 48 ДТЗ, у якіх раненні атрымалі 54 чалавекі, у тым ліку трое дзяцей.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0