У Гарадку (Віцебская вобласць) сябры «Маладой Беларусі», «Еўрапейскай Беларусі» і «Моладзі БНФ» правялі пікет прысвечаны гадавіне абвяшчэння дзяржаўнага сувірэнітэту Беларусі. Шаснаццаць чалавек выйшлі да будынку мясцовага райвыканкаму з расцяжкай.

Міліцыя затрымала чатыры чалавекі — Леаніда Аўтухова, Тараса Сургача, Ірыну Пятрову і Валер Раманенка. На ўсіх затрыманых былі складзеныя пратаколы па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэксу «Удзел у несанкцыянаванай акцыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0