У горадзе Клімавічы абрабавалі сейф банкамата. Зладзеі забралі дзесьці 115 млн рублёў. Цікава, што ўсё прайшло ў часе знакамітага дажджу, які нарабіў столькі клопату ў Менску.
Бандыты даведаліся, што ідзе такі фронт, і замыслілі з гэтага скарыстацца.
Следчы аператыўна-пашуковай групы Аляксандр Котаў паведаміў, што злачынцы праніклі ў будынак з банкаматам уначы.
У будынку не было сігналізацыі.