За суткі тут выпала 80% месячнай нормы ападкаў. Дождж не сунімаецца дагэтуль. У

Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях, у некаторых раёнах размыла дарогі.

Напрыклад, на магістралі Магілёў — Чавусы вадой змыта дзесяць метраў асфальтавага пакрыцця.

Дабрацца да райцэнтра Чавусы можна толькі ў аб’езд. Падтапіла і чыгуначны перагон на ўчастку Магілёў — Вендраж.

Пад вадой апынуліся прыватныя і калгасныя палеткі.

У абласным цэнтры каналізацыйныя калектары не спраўляюцца з вадою. Падтапіла сорак пяць прыватных дамоў і падвалы трох шматпавярховых дамоў. Жыхароў не адсялялі.

У адпампоўванні вады задзейнічаныя пажарныя машыны, тэхніка гарадскога водаканалу, камунальных і дарожных службаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0