Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Уга Чавеса з днём нараджэння.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў істотныя поспехі дружалюбнай Венесуэлы на міжнароднай арэне і на шляху стварэння моцнай і квітнеючай дзяржавы.
«Перакананы, што адзінства нашых поглядаў і шчырасць беларуска‑венесуэльскага дыялога будуць садзейнічаць далейшаму развіццю ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Баліварыянскай Рэспублікай Венесуэла», — гаворыцца ў віншаванні.