Сталічная міліцыя перакрыла буйны канал пастаўкі псіхатропных рэчываў з‑за мяжы. Канфіскавана больш за 1 кг псіхатропных рэчываў. Пра гэта паведамляе прэс‑служба ГУУС Мінгарвыканкаму.
Падчас спецаперацыі быў затрыманы 26‑гадовы, раней судзімы за крадзеж, мінчук. Ён захоўваў у сваёй машыне з мэтай збыту 120 грамаў амфетаміна і 10 грамаў какаіна.
У лесе на 46‑м кіламетры дарогі Мінск‑Віцебск было знойдзена і канфіскавана 155 грамаў амфетаміну і 22 грама какаіну, якія належалі затрыманаму.
Рэчыва было запакаванае і закапанае ў зямлі.
У ходзе далейшай аперацый у лесе на тэрыторыі Лідскага раёна быў затрыманы 40‑гадовы грамадзянін адной з балтыйскіх краінаў, які ўвёз на тэрыторыю нашай краіны 1 кілаграм метамфетаміну.
У дачыненні да абодвух затрыманых заведзена крымінальная спрва па ч.3 арт.328 КК «Незаконны абарот псіхатропных рэчываў» (ад 8 да 13 гадоў пазбаўлення свабоды).
Як адзаначаюць аператыўнікі, у ходзе гэтай спецаперацыі быў перакрыты арганізаваны канал пастаўкі псіхатропных і наркатычных рэчываў на тэрыторыю Беларусі. Выяўленая партыя з’яўляецца самай буйной партыяй, канфіскаванай з пачатку гэтага году сталічнымі міліцыянтамі.