27 ліпеня ў Лідзе ў раёне чыгуначнага вакзалу супрацоўнікі міліцыі затрымалі Вадзіма Бароўскага і Кастуся Ліцвінскага.
Юнакі з Маладога Фронту расклейвалі інфармацыйныя ўлёткі пра палітвязня Арцёма Дубскага.
«У райаддзеле міліцыянты не ведалі, які артыкул нам «прышыць», таму паклалі на стол Крымінальны кодэкс і заявілі — выбірайце самі», — распавёў у інтэрв'ю сайту mfront.net Вадзім Бароўскі.
З маладых людзей узялі тлумачэнні, канфіскавалі некалькі ўлётак і вызвалілі праз 3 гадзіны.