Да казлоў
Па дарозе з Докшыц на Глыбокае ёсць вёска Казлы. Стаяць ў Докшыцах дзве маладыя прыгожыя дзяўчыны, «галасуюць». Спыняецца аўто, кіроўца пытае:
— Куды вам, дзяўчаты?
— Падвязіце нас да Казлоў.
Едуць, на паўдарозе кіроўца не вытрымлівае:
— І чаму вы, такія прыгожыя дзяўчаты, не можаце сабе нармальных мальцаў знайсці?
Камары ці вошы
Размаўляюць два знаёмыя з суседніх вёсак, Франак і Сымон. Сымон пасе калгасных кароў, у яго доўгія валасы, якія не ведаюць мыла або шампуню хіба ад часоў распаду СССР.
— Навошта табе такія доўгія валасы? — пытае Франак.
— Каб камары на пасце не кусалі.
— А што, хіба вошы лепей?