Міністэрства аховы здароўя Беларусі не мае намеру ўводзіць забарону на выезд жыхароў краіны ў Вялікабрытанію з‑за віруса грыпу А/Н1N1.

Пра гэта паведаміла сёння журналістам намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Валянціна Качан.

«Сёння няма падстаў уводзіць забарону на выезд у Вялікабрытанію. Аднак мы рэкамендуем адкласці паездкі ў ненадзейныя па грыпу А/Н1N1 краіны», — сказала Валянціна Качан.

Каментуючы сітуацыю ў Вялікабрытаніі, калі вірус грыпу А/Н1N1 распаўсюджваецца хуткімі тэмпамі, Валянціна Качан адзначыла, што Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам адукацыі і дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці ўдакладнілі спісы беларускіх дзяцей, якія вярнуліся з гэтай краіны і якія яшчэ знаходзяцца там на аздараўленні. «У абавязковым парадку ўсе, хто вярнуўся з‑за мяжы, праходзяць тэрмаметрыю. У выпадку павышэння тэмпературы цела такія людзі абследуюцца, ізалююцца і аглядаюцца ўрачамі.

Цяпер у Беларусі няма ніводнага лабараторна пацверджанага выпадку захворвання на вірус грыпу А/Н1N1», — падкрэсліла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач.

Сітуацыя з захваральнасцю на грып А/Н1N1 у свеце сведчыць аб нізкай інтэнсіўнасці распаўсюджвання гэтага віруса. Захворванне праходзіць у большасці выпадкаў у лёгкай форме або сярэдняй цяжкасці, што можна лячыць дома, даступнымі лекавымі прэпаратамі. У той жа час намеснік міністра аховы здароўя не выключыла таго, што вірус грыпу А/Н1N1 цалкам можа з’явіцца і ў Беларусі. «Наша задача цяпер забяспечыць гатоўнасць усіх службаў, каб як мага хутчэй яго лакалізаваць», — дадала Валянціна Качан.‑

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0