Барысаўскі клуб прайграў першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Гульня прайшла ў Вентспілсе.

Адзіны мяч на 64-й хвіліне забіў гулец латвійскай каманды Грыгоры Чыркін.

Матч у адказ пройдзе 5 жніўня (серада) у Барысаве. БАТЭ трэба перамагаць з розніцай у два мячы.

7 жніўня – лёсаванне 4-га (апошняга кваліфікацыйнага) раўнду.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне БАТЭ, пераадолеўшы тры этапы кваліфікацыі, выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0