З кіраўніком канцылярыі прэм’ер‑міністра Польшчы Томашам Арабскім сустрэўся 29 ліпеня кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле БЕЛТА, падчас сустрэчы ішла размова пра зацікаўленасць Польшчы ва ўмацаванні інвестыцыйнага ўзаемадзеяння з Беларуссю. Таксама адбыўся абмен думкамі адносна дачыненняў Беларусі з Еўрасаюзам і ўдзелу Беларусі ў праграме «Усходняе партнёрства».

Таксама ў польскай амбасадзе адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі з Томашам Арабскім і намеснікам міністра замежных спраў Польшчы Анджэем Крэмерам.

На сустрэчу былі запрошаныя намеснік кіраўніка руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч, першы намеснік партыі БНФ Вінцук Вячорка, актывіст АГП Анатоль Паўлаў, сябра аргкамітэту ў стварэнні БХД Віталь Рымашэўскі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы рэалізацыі праграмы «Усходняе партнёрства», а таксама палітычная сітуацыя ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?