Стала вядома праграма рок-фестывалю Be-Free, што пройдзе 22-23 жніўня ва ўкраінскім Чарнігаве.

У суботу 22 жніўня на сцэну выйдуць Re1ikt, B:N, ZATOCZKA, Partyzone, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok (Францыя), Ляпіс Трубяцкой.

23 жніўня выступяць Glofira, Tarpach, Hair Peace Salon, LitvinTroll, Imprudence, Zero‑85 (Польшча), ULIS, Воплi Вiдаплясава (Украіна).

Як паведамляецца на сайце фэсту (festsvabody.org), гэта яшчэ не ўсе гурты‑удзельнікі. Бліжэйшымі днямі спіс будзе дапоўнены дадатковымі выканаўцамі з Украіны.

***

Нагадаем, што сёлета Be‑Free пройдзе 22‑23 жніўня ў Чарнігаве (Украіна). Выступы пройдуць на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Гарадскім паркам і гатэльным комплексам «Бранск».

СМ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0