Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі канстатуе актыўнае развіццё праграмы «Усходняе партнёрства».

Пра гэта ён заявіў 30 ліпеня на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

«Цяпер мы праходзім перыяд арганізацыйна‑тэхнічнага станаўлення гэтай праграмы», — сказаў намеснік міністра.

Ён паведаміў, што ў чэрвені ў Бруселі прайшлі пасяджэнні ўсіх чатырох платформ гэтай праграмы.

Першая платформа займаецца пытаннямі дэмакратыі і дзяржаўнага кіравання, правоў чалавека, другая платформа — пытаннямі эканамічнай інтэграцыі, трэцяя — энергетычнай бяспекай. чацвёртая — кантактамі паміж людзьмі.

Цяпер усе краіны — удзельнікі праграмы «Усходняе партнёрства» рыхтуюць свае праекты, якія яны разлічваюць рэалізаваць у рамках гэтай праграмы. Беларусь перадала праекты, у рэалізацыі якіх яна зацікаўлена, удакладніў Валерый Варанецкі.

У верасні‑кастрычніку будуць праходзіць наступныя пасяджэнні платформ, на якіх плануецца прыняць рашэнне аб рэалізацыі праграм.

Рабочую групу ад Беларусі ў кожнай з платформ у залежнасці ад яе тэматыкі ўзначальвае намеснік кіраўніка таго ці іншага ведамства.

Валерый Варанецкі ўзначальвае беларускую рабочую групу ў платформе, якая займаецца пытаннямі дэмакратыі і дзяржаўнага кіравання, правоў чалавека.

Аляксей Букчын, БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0