Беларуская чыгунка плануе запусцiць у Мiнску сучасную гарадскую электрычку.
Пра гэта паведамiў начальнiк Беларускай чыгункi Анатоль Сiвак.
«Мы цяпер вядзём разлiкi па праекце стварэння мiнскай гарадской электрычкi. Разглядаем участак ад станцыi Ждановiчы да станцыi Мiнск‑пасажырскi», — сказаў начальнiк БЧ.
Рэгулярнасць руху складзе каля 10 хвiлiн.
Па маршруце будуць хадзiць сучасныя цягнiкi з некалькiмi ўваходамi i выхадамi.