Паміж стваральнікамі праграмы і ейнымі ўладальнікамі (з 2005 году аукцыённая кампанія eBay) выспеў канфлікт.

Нягледзячы на продаж, правамі на Р2Р‑тэхналогію, на якой і пабудавана праца праграмы, па‑ранейшаму валодаюць распрацоўшчыкі ‑‑ Ніклас Зенстром і Янус Фрыс.

Іхняя кампанія Jotid Ltd збіраецца стварыць свой VoIP‑сэрвіс, і , адпаведна, забараніць выкарыстоўванне сваіх тэхналогій у Skype. Фактычна гэта зробіць яго непрацоўным.

eBay ужо распачалі працу над новым праграмным забеспячэннем, аднак хутчэй за ўсё яно будзе занадта дарагое і наўрад ці будзе працаваць вельмі якасна.

Знікненне Skype стане цудоўнай навіной для аператараў мабільнай сувязі (у Расіі, напрыклад, сотавыя кампаніі тыдзень таму абвесцілі праграме сапраўдную вайну, выключэннем стаўся толькі «Мегафон»). Што праўда, даследчыкі мяркуюць гэта стане штуршком для развіцця іншых перспектыўных VoIP‑сэрвісаў (напрыклад, Google Voice).

onliner.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0